Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ ПАКОЙ "ГІСТАРЫЧНАЯ СПАДЧЫНА"

Дата: 19 февраля 2021 в 12:54, Обновлено 27 ноября 2024 в 10:36
<blockquote>

Інфармацыя

аб дзейнасці музейнага пакоя “Гістарычная спадчына”

дзяржаўнай установы адукацыі

“Шырокаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна

Назва музейнага пакоя: “Гістарычная спадчына”

Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі  "Шырокаўская                      сярэдняя школа  Буда-Кашалёўскага раёна»

Адрас музейнага пакоя: вул. Пучынская, 7а, аграгарадок Шырокае Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці

Профіль: гісторыка-этнаграфічны

         Гісторыка-этнаграфічны музейны пакой "Гістарычная спадчына" ДУА "Шырокаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна" заснаваны ў 2010 годзе.

         Музейны пакой знаходзіцца ў будынку школы на другім паверсе, займае адно памяшканне. Экспанаты размешчаны на сценах і сталах.

        У музейным пакоі  "Гістарычная спадчына" на сённяшні дзень налічваецца 108 экспанатаў з іх 89— асноўнага фонду, 19 - дапаможнага.

         Адкрыццю музейнага пакоя спрыяла вялікая пошукавая і даследчая праца, якую праводзілі навучэнцы і педагагічны калектыў школы пад кіраўніцтвам былога настаўніка беларускай мовы Свірыдавай Людмілы Міхайлаўны.

        Этнаграфічная калекцыя школьнага музея ў досыць поўнай меры адлюстроўвае розныя аспекты культуры і побыту насельніцтва XX ст. Гэта з'яўляецца найбагацейшай крыніцай пазнавальнага і маральнага развіцця навучэнцаў.

         Найбольшую каштоўнасць уяўляюць экспанаты: самавар, грэбень для чэскі лёну(ільночасалка), элементы ткацкага станка, прасніца, ступа, ночвы (карыта),  бочка для збожжа, хлебная лапата, маслабойка, тканыя і вышытыя ручнікі, тканыя посцілкі.

Экспазіцыя музея прадстаўлена раздзеламі:

1."Беларускі побыт";

2."Гісторыя вёскі»;

3."Паклонімся вялікім тым гадам”;

4."Нашы землякі";

5."Школьны летапіс”.

          Раздзелы экспазіцыі  “Беларускі побыт” і “Гісторыя вёскі” распавядаюць пра асаблівасці беларускага побыту, вядзення хатняй гаспадаркі, утрымліваюць прадметы хатняга ўжытку.

       У  раздзеле экспазіцыі “Генацыд беларускага народа ў гады вайны” прадстаўлены копіі ўнікальных архіўных дакументаў, пратаколаў, якія сведчаць аб зверствах фашысцкіх акупантаў і іх памагатых на тэрыторыі Беларусі, звесткі аб карных аперацыях, расстрэлах, спаленых вёсках, лагерах смерці, гета і іншых месцах прымусовага ўтрымання, паказальных пакараннях смерцю мірнага насельніцтва, паказанні відавочцаў, успаміны вязняў-аднавяскоўцаў Пінчук Марыі  Кузьмінічны, Махасімавай Валянціны Мікалаеўны). Аснову раздзела складае інфармацыйны стэнд памяці, дзе размешчаны дакументальныя сведчанні, якія апавядаюць пра трагічныя падзеі, звязаныя са знішчэннем беларускага народа ў гады вайны.

          Раздзел экспазіцыі: “Летапіс школьных гадоў”- гэта збор матэрыялаў па гісторыі школы ад моманту яе адкрыцця. Дакументы раздзела распавядаюць пра настаўнікаў, якія працавалі ў школе, вучнях мінулых гадоў.

        Музейны пакой валодае асноўнымі і дапаможнымі фондамі.

        Матэрыялы асноўнага фонду прадстаўлены рэчавымі помнікамі:

- прылады працы: рыдлёўка, піла, серп, венік, ухап, сані, качарга, каса і інш.;

 - прадметы хатняга ўжытку і начынне: маслабойка, ступа, прасы, чэска, калаўрот, іконы, газавая лямпа, элементы ткацкага станка і іншыя прадметы;

- прадметы прыкладной народнай творчасці: вышываныя карціны, ручнікі;

- прадметы адзення;

- пісьмовыя матэрыялы: друкаваныя выданні ў выглядзе часопісаў, газет, кніг

         Матэрыялы дапаможнага фонду, створаныя для замены сапраўдных помнікаў:

- матэрыялы элементаў сялянскай хаты (печ, ложак);

- матэрыялы для тлумачэння гісторыі і храналогіі развіцця вёскі;

 - фоталетапіс школьных гадоў;

- даследчыя работы навучэнцаў школы па гісторыі вёскі;

- матэрыялы экскурсій па музейным пакоі;

 -успаміны жыхароў вёскі, ветэранаў.

-стэнд “Генацыд беларускага народа ў гады вайны”

</blockquote>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.